Шыфр
112Г000580
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1830 г.
Стыль
народнае дойлідства з элементамі барока
Апісанне
Драўляная Свята-Пакроўская царква пабудавана ў 1830 г. З'яўляецца помнікам народнага дойлідства.
Царква трохзрубная, складаецца з прамавугольнага бабінца, васьмерыковага цэнтральнага і пяцісценнага алтарнага зрубаў. Цэнтральны зруб выцягнуты па папярочнай восі, што стварае кампактную цэнтрычную кампазіцыю. Ён завершаны шатровым дахам, з якім злучаюцца вальмавы дах алтарнага памяшкання і двухсхільны бабінца. Над бабінцам узвышаецца завершаная шатровым дахам чацверыковая званіца. У бабінцы зроблены хоры. У інтэр'еры ўсе памяшканні перакрыты драўлянымі самкнутымі пірамідальнымі скляпеннямі. Маюцца абразы XVIII-XIX стст.