Шыфр
112Г000582
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1856 г.
Стыль
помнік народнага драўлянага дойлідства
Драўляная Пакроўская царква была пабудавана ў 1856 г. З'яўляецца помнікам народнага дойлідства.
Асноўны аб’ём царквы прамавугольны ў плане. Да яго з усходу прымыкае трохгранны зруб апсіды, з захаду - прамавугольны прытвор. Цэнтральны аб’ём накрыты шатровым дахам, увянчаны галоўкай на барабане. Апсіда накрыта вальмавым дахам. З заходняй часткі ў 1930-я гг. да прытвора прыбудавана двух’ярусная званіца, раздзеленая развітым карнізам.
Згодна архіўным крыніцам, на пач. ХХ ст. начыння ў царкве не мелася, усё прывозілася з царквы з суседняй вёскі Вуйвічы. У 1950-1960-х гг. у будынку царквы працавала крама.
У 1992 г. царква была адноўлена.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён