Шыфр
113Г000688
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1875 г.
Стыль
Помнік драўлянага народнага дойлідства
Будынак Пакроўскай царквы размешчаны ў цэнтры аг. Плотніца. Пабудавана ў 1875 г. з дрэва. З’яўляецца помнікам драўлянага народнага дойлідства.
Храм цэнтрычнай крыжова-купальнай кампазіцыі, якую фармiруюць цэнтральны кубападобны зруб i аднолькавыя па памерах прамавугольныя крылы бабiнца, бакавых прыдзелаў, апсiды. Памiж крыламi прырублены вуглавыя квадратныя рызнiцы. Гарызантальна ашаляваныя фасады члянёны прамавугольнымi вiтражнымi вокнамi ў разных лiштвах. Тры ўваходы аформлены ганкамi з 2-схiльнымi навiсямi. У ансамбль з царквой уваходзiць пабудаваная ў 1873 г. шатровая званiца з макаўкай у завяршэннi.
У iнтэр'еры пануе прастора сяродкрыжжа. У бабiнцы перагародкай вылучаны вузкi прытвор. У царкве захоўваецца абраз XVIII ст. "Пакроў".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён