зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Пакроўская царква і тэрыторыя ў межах агароджы

Пакроўская царква і тэрыторыя ў межах агароджы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000259

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. ХІХ ст.

Апісанне

Пакроўская царква знаходзіцца ў цэнтры аг. Карма. Пабудавана у другой палове XIX ст. з цэглы. Крыжападобная у плане, трохапсідная. Над сяродкрыжжам невялікая галоўка на чацверыку. Дамінантай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі з'яўляецца высокая двух'ярусная званіца, якая прымыкае  да бабінца. Паверхня  сцен гарызантальна руставана. Аконныя і дзвярныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з кілепадобнымі завяршэннямі франтончыкаў, аркамі з паўкалонамі. Неф і трансепт храма  перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, бабінец - крыжовым, апсіды - конхамі. 

Царква - помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

Старонка