Шыфр
112Г000041
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1924 - 1931 гг.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
У 1908 годзе на месцы Пакроўскага сабора ў Баранавічах была пабудавана драўляная праваслаўная царква. У 1915 годзе, падчас I сусветнай вайны храм быў павялічаны прыбудовамі. Гэта драўляная царква праіснавала нядоўга i згарэла ў 1921 годзе ў ноч на 19 красавіка (2 мая па новаму стылю), пасля святочнай вячэрні першага дня Вялікадня. Новы праект царквы выканаў варшаўскі архітэктар Мікалай Абалонскі. Урачыстае асвячэнне закладкі храма адбылося 6 жніўня 1924 года. 3 1925 па 1928 год жыхары горада сабралі 36 тысяч злотых. Дзякуючы сенатару Назарэўскаму, польскі ўрад на працягу трох год выдзяляў па 58 тысяч. Яшчэ 8 тысяч на пабудову царквы знайшоў Баранавіцкі гарадскі магістрат. Будаўнічымі працамі не беручы платы, кіраваў І. Стакоўскі, пазней – мясцовы інжынер архітэктар Т. Жаландкоўскі, а таксама тэхнік А. Курусь. Праз 4 гады ад пачатку будаўніцтва, 20 лістапада 1928 года, на храм былі ўрачыста ўсталяваны купалы. Пасля да 1931 года адбываліся працы ў сярэдзіне царквы, аздабляліся іканастасы, выкладалася мазаіка, прывезеная з Варшавы. Першапачаткова гэта мазаіка знаходзілася у Варшаўскім саборы Аляксандра Неўскага, які быў знішчаны, але праваслаўным вернікам дазволілі зняць мазаікі, забраць іканастасы, абразы i царкоўную маёмасць, якія пасля былі перададзены ў Заходнюю Беларусь. Дзякуючы намаганням Назарэўскага, у 1926 годзе ў Баранавічы ў трох вагонах былі прывезены алтары, 10 ківотаў, 20 абразоў на дошках, 9 абразоў на дрэве i палатне, 3 мазаічныя абразы («Maці Божая Замілаванне», «Мітрапаліт Алексій», «Іосіф Волацкі»). Але 5 верасня будынак каля царквы, дзе захоўвалася прывезенае, згарэў, як палічылі тады, ад наўмыснага падпалу. Aцалелi толькі мазаікі, якія захоўваліся ў іншым месцы. 23 жніўня 1928 года мiтpапaлiт Дыянісій перадаў у Баранавічы іканастас з былой дамавой царквы Варшаўскага каралеўскага замка, 4 абразы на цынку, 7 двухстворкавых дубовых дзвярэй, 40 фрагментаў мaзaiкi i 13 скрыняў pocпicaў на гіпсавых пласцінах – усё, што застатося ад Варшаўскага сабора А. Неўскага. 30 фрагментаў мазаікі былі складзены ў 4 пано i змешчаны на ўнутраных ды вонкавых сценах баранавіцкай царквы. Яшчэ 10 фрагментаў дасюль ляжаць у сутарэннях храма, бо з ix немагчыма скласці цэласнага малюнка. 4 кастрычніка 1931 года Баранавіцкі сабор Пакрова Багародзіцы быў асвечаны apxieпicкaпам Гродзенскім i Навагрудскім Алексіем, з 1949 года доўгі час заставаўся адзіным дзеючым праваслаўным храмам у горадзе i дзейнічае па сённяшні час. У 2001 годзе apxiепіскапам Пінскім i Лунінецкім Стэфанам асвечаны прыдзел у памяць Цapcкix пакутнікаў (сям'i імператара Мікалая II).