зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Палац

Апісанне

Ансамбль сядзібы складаюць мураваныя палац, два Т-падобныя ў плане флігелі, якія ўтвараюць прамавугольны парадны двор, а таксама службовы будынак, будынак аранжарэі з летнім садам, брама з абарончым валам і каналам у парку. Пейзажны парк з вадаёмам займае тэрыторыю больш за 50 га. У ім растуць хвоі, лістоўніцы, каштан, граб, туя, вольха, бяроза, дуб і інш. 

ПАЛАЦ - прамавугольны ў плане сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак: цэнтральная частка двухпавярховая, крылы аднапавярховыя. Цэнтральная частка, накрыта двухсхільным дахам, на галоўным фасадзе вылучана чатырохкалонным значнага вынасу порцiкам тасканскага ордэра з трохвугольным франтонам, на процілеглым дваровым фасадзе выступае невялікім рызалітам, завершана ступеньчатым атыкам. Крылы накрыты вальмавымі дахамі з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і апрацаваныя гарызантальным рустам, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. У цэнтральнай частцы палаца размешчаны вестыбюль і парадная зала з выхадам на тэрасу. Планіроўка крылаў будынка калідорная. У iнтэр'ерах мелiся рэшткi колiшняй аздобы - ляпныя арнаментальныя плафоны i карнiзы, мазаiчная падлога.