зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Палац Юндзілаў

Палац Юндзілаў

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000734

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. XVIII ст.

Апісанне

Палац Юндзілаў знаходзіцца па вул. Талочка, 10, г. Івацэвічы.

Дакладна невядома, кім і калі быў пабудаваны гэты арыгінальны па архітэктуры і мастацкім афармленні палац. Ён быў пастаўлены на ўзвышшы, сярод векавых ліп, якія па перыметры ахіналі ўсю сядзібу разам з пладовым садам. Такая кампазіцыя паркавага ансамбля ўкосна сведчыць, што палац пабудаваны не пазней к. ХVІІІ ст. Ён захаваўся да сённяшняга часу дзякуючы таму, што ў ім размяшчалася раённая бальніца. Гэты гістарычны аб'ект з'яўляецца адным са старадаўніх збудаванняў на Брэстчыне. 

Унутраная планіроўка будынка сёння значна зменена. Вядома толькі, што ў вялікай зале палаца стаяла вельмі прыгожая старадаўняя мэбля, якая была разрабавана яшчэ ў Першую сусветную вайну.

Перад палацам размяшчаўся вялікі газон, а праз яго да параднага ўвахода вяла шырокая алея, абсаджаная жывой агароджай з розных парод кустоў. У парку мелася некалькі прагулачных ліпавых і грабавых алей.

Старонка