312Г000536_3
Шыфр
312Г000536
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Палацава-паркавы ансамбль размешчаны з паўночна-ўсходняга боку г. Нароўлі на правым беразе ракі Прыпяць. Ён быў закладзены ў сярэдзіне ХІХ ст. уладальнікам вакольных зямель Даніілам Горватам.
Ансамбль уключае сядзібны дом (палац), парк, фантан, альтанку-маяк, гаспадарчыя і вытворчыя пабудовы.
Сядзібны дом уяўляе сабой двухпавярховы будынак з умацаванымі сценамі таўшчынёй да 1 м. Па цэнтру галоўнага і бакавых фасадаў плоскія рызаліты з уваходнымі парталамі і тэрасамі. На цокалях паўднёвага фасада ляжалі бронзавыя львы, якія былі схаваны падчас фашысцкай акупацыі ў 1941 г. Зараз месца сховішча страчана.
Планіроўка дома калідорная, з вестыбюлем і квадратнай залай у цэнтральнай частцы.
Парк пейзажнага тыпу быў разбіты адначасова з будаўніцтвам сядзібнага дома. Кампазіцыйна ён падзелены на два ўчасткі насаджэннямі граба. У паўднёвай частцы знаходзіцца палац, перад якім арганізаваны вялікі круглы газон. Па восі дома размешчаны выязныя вароты, пабудаваныя з цэглы па праекце Тадэвуша Раствароўскага. Ад іх на працягу 1,5 км у паўднёвым накірунку пралягае часткова захаваўшаяся алея італьянскіх таполяў (зараз вул. Кастрычніцкая). У парку растуць пераважна мясцовыя пароды дрэў: дуб, ясень, ліпа, елка, сасна. Пераважваюць маладыя пасадкі.
У паўночнай частцы парка размяшчалася капліца-спачывальня. Да нашага часу тут захавалася каменнае надмагілле аднаго з членаў сям'і Горватаў.
У 1913 г. на тэрыторыі сядзібы Горват пабудаваў цукерню. Захаваліся вытворчыя будынкі, зробленыя з чырвонай цэглы ў эклектычным стылі (спалучаюць рысы раманскага і гатычнага стыляў).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён