зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Палацава-паркавы ансамбль: палац, флігель, стайня, кароўнік, парк

Шыфр

112Г000028

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1906 - 1909 гг.

Стыль

Неаготыка

Апісанне

Палацава-паркавы ансамбль размешчаны каля вытокаў р. Качарышкі, якая праз р. Лахазву нясе свае воды да р. Шчары.

Паводле даследаванняў мясцовага краязнаўцы М. Берната, у 1897 г. шляхціц Ян Отан Бохвіц набыў гэтыя землі ў Навіцкіх. Спачатку размясціў тут свае гаспадарчыя пабудовы, потым заклаў сад і разбіў пейзажны парк. На р. Лахазва пабудаваў вадзяны млын, непадалёку ў лесе працавала смалакурня для вырабу шкіпінару і мазуту. 

У 1906 г. Бохвіц пачаў будаўніцтва сядзібнага дома. Аб гэтым сведчыць і дата на шчыце паўднёвага фасада дома. У апублікаванай перапісцы Э. Ажэшкі, знаёмай з Бохвіцамі, у адным з лістоў адзначалася, што будаўніцтва палаца вялося "амерыканскім" тэмпам за паўгода разам з броварам і некаторымі гаспадарчымі будынкамі. Па іншых звестках, будаўніцтва сядзібнага дома завершана ў 1909 г. На той час у маёнтку Паўлінава было 7 двароў з 45 жыхарамі.

Комплекс сядзібы размешчаны адасоблена на роўнай тэрасе невялікай рэчкі. Цэнтрам кампазіцыі з'яўляецца палац. Насупраць яго, з паўднёвага боку партэра размешчаны флігель. З заходняга боку ад палаца на невялікай адлегласці знаходзіцца будынак стайні і лядоўня. Крыху далей, на поўдзень ад стайні размешчаны будынак кароўніка. Вакол сядзібных пабудоў захаваўся пейзажны парк, абмежаваны з паўночнага і заходняга бакоў вадаёмамі. Уязная алея вядзе з усходняга боку. 

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў сядзібе быў размешчаны ваенны шпіталь, які знаходзіўся тут да 1995 г.