612Г000657_2
Шыфр
612Г000657
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХІХ - пач. ХХ стст.
Стыль
Неаготыка з элементамі стылю "мадэрн"
Палац складаецца з двух мураваных карпусоў, пабудаваных у розны час і аб’яднаных паміж сабой невялікім аб’ёмам. Стары корпус быў пабудаваны на пачатку XIX ст. Станіславам Манюшкам у выглядзе неагатычнага двухпавярховага збудавання з рамантычнай завершанай зубцамі вежай, якая была аздоблена плоскарэльефным дэкорам аконных праёмаў. Палац быў перабудаваны Казімірам Манюшкам, які быў мастаком і архітэктарам, а яго брат Аляксандр Манюшка дадаў да старога палаца новы, які быў завершаны ўжо Лявонам Ваньковічам у 1900 г. у стылі неаготыкі з элементамі “мадэрн”.
Паэтапнасць палацавага будаўніцтва і змена стыляў паўплывалі на фарміраванне паркавых кампазіцый, насычаных вялікай колькасцю экзатычных раслін. Сёння парк можна назваць пейзажна-натуралістычным. Па перыметры сядзіба была абхвачана арыгінальнай дэкаратыўнай агароджай, выкананай рашотчатай кладкай з цэглы чырвонага колеру. Уздоўж яе цягнулася лінейная пасадка з яліны. Па ўсходняй ускраіне парку праходзіць алея з клёна.
612Г000657_2
612Г000657_5
612Г000657_1
612Г000657_3
612Г000657_4
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён