Шыфр
612Г000370
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. п. XVIII ст.
Апісанне
Сядзібна-паркавы комплекс Прылукі з'яўляецца адным з найбольш значных архітэктурных помнікаў у ваколіцах г. Мінска. Сядзібны комплекс размешчаны ў пойме р. Пціч пры старым "кацярыненскім тракце". У свой час гэты архітэктурны ансамбль з'яўляўся своеасаблівым культурным цэнтрам. Тут збіраліся літаратары, мастакі, музыканты і акцёры. Неаднаразова сюды прыязджаў Чэслаў Манюшка са сваім сынам Станіславам. Гасцяваў у Прылуках і мастак Н. Орда, дзе былі напісаны два яго пейзажы, якія аўтар уключыў у свой альбом знакамітых мясцін Беларусі. Сядзіба ў Прылуках пачала фарміравацца ў другой палове XVIII - першай палове ХІХ ст. У гэты перыяд быў разбіты парк і пабудаваны мураваны палац.
Вядома, што першапачаткова маёнтак Прылукі з'яўляўся вотчынай Агінскіх. Ганна Стэцкевіч з роду Агінскіх заснавала тут праваслаўны манстыр, які існаваў да 1740 г. На месцы манастыра ў другой палове XVIII ст. пачалося фарміраванне сядзібы. Існуе меркаванне, што пад палац быў прыстасаваны манастырскі корпус. У 1871 г. маёнтак Прылукі набыў граф Эмерык Гутэн-Чапскі.
У Вялікую Айчынную вайну палац атрымаў пашкоджанні. У 1956-1962 гг. будынак аднавілі і прыстасавалі для лабараторнага корпуса Навукова-даследчай станцыі аховы раслін. Пад час апошняй рэканструкцыі архітэктурнае рашэнне фасадаў было захавана, зроблена перапланіроўка і новае афармленне інтэр'ераў. Элементы ляпнога дэкору ў інтэр'ерах не захаваліся. Да тарцовага фасада з левага (усходняга) боку будынка прыбудаваны новы аб'ём.