зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Памятная стэла з мазаічным пано "Першаадкрывальнікам беларускай нафты"

Памятная стэла з мазаічным пано "Першаадкрывальнікам беларускай нафты"

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Ж000883

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, 55-ы км трасы Гомель-Калінкавічы (100-ы км аўтадарогі М-10)

Датаванне

1968 г.

Стыль

Савецкі манументалізм

Апісанне

Манумент у выглядзе стэлы з мазаічнай выявай. Мазаічнае панно выканана ў тэхніцы - візантыйскай смальтавай мазаікі. Кампазіцыйнае пабудова заснавана на прынцыпе асіметрыі.

Цэнтрам кампазіцыі з'яўляецца жаночая фігура з развеваючыміся валасамі, зрушаная налева, з паднятай уверх правай рукой. У правай частцы мазаічнага пано ў стылізаваных формах паказаны працэс здабычы, этапы пошукавых работ. Выявы трох рабочых сімвалізуюць геолага, бурыльшчыка і нафтавіка-эксплуатацыйшчыка.

Злева ад жаночай фігуры і справа над яе рукой – памятныя надпісы: “17 ОКТЯБРЯ 1964 ГОДА ЗДЕСЬ ОТКРЫТА ПЕРВАЯ ПРОМЫШЛЕННАЯ НЕФТЬ БЕЛОРУССИИ”; “29 АПРЕЛЯ 1965 ГОДА БЕЛОРУССКАЯ НЕФТЬ ВВЕДЕНА В МЕЖДУНАРОДНЫЙ НЕФТЕПРОВОД ДРУЖБА”.

Старонка