зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Памятны знак на месцы сядзібы Р.Л. Траўгута

Памятны знак на месцы сядзібы Р.Л. Траўгута

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000381

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1925 г.

Апісанне

Камень з плітой на ўспамін пра славутага земляка Рамуальда Траўгута ўстаноўлены недалёка ад яго былога радавога дома. Памятны знак уяўляе сабой прыродны камень-валун са счэсанай плоскасцю-нішай для ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі.

Рамуальд Траўгут - адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г., нарадзіўся ў маёнтку Шастакова. Бацька Рамуальда Людвік Траўгут быў небагатым шляхціцам, таму маёнтак Шастакова ён узяў у шматгадовую арэнду ў памешчыка генерала Альберга. Дом, у якім нарадзіўся Рамуальд Траўгут, быў аднапавярховы, драўляны, у плане меў форму падоўжанага прамавугольніка, дах будынка быў двухсхільны, гонтавы з высокім комінам. Дом абкружаў невялікі пейзажны парк.

Пасля заканчэння Свіслацкай гімназіі Рамуальд Траўгут паступіў на ваенную службу, удзельнічаў у Крымскай вайне. У красавіку 1863 г. на тайнай сустрэчы арганізатараў вызваленчага руху, што адбылася ў маёнтку Божы Дар пад Кобрынам, прыняў прысягу і даў згоду ўзначаліць Кобрынскі паўстанцкі атрад, правёў шэраг баёў на Палессі і Валыні. Пасля падаўлення паўстання быў арыштаваны і 5 жніўня 1864 г. павешаны царскім урадам у Варшаўскай цытадэлі. 

Старонка