Шыфр
113Д000026
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2003 г.
Памятны знак у гонар партызан Баранавіцкага злучэння быў адкрыты ў скверы на вул. Чкалава ў 2003 г.
Кампазіцыя складаецца з трох гарманічных структур у скверы. Галоўны манумет - кветачніца ўяўляе невысокі паўкруглы бруствер, які акаймляе стылізаваную зямлянку. Па перыметры змешчана 10 дошак з сілуміна, на якіх пералічаны партызанскія зоны, брыгады і спецыяльныя атрады, якія ўваходзілі ў зоны, указаны прозвішчы камандзіраў зон і колькасць партызан, якія змагаліся ў іх, змешчана інфармацыя аб дзейнасці Баранавіцкага партызанскага злучэння і яго камандзіра Героя Савецкага Саюза Чарнышова В.Я.
Баранавіцкае партызанскае злучэнне сфарміравалася да вясны 1943 г. Налічвала больш за 30 тыс. удзельнікаў. Узначальваў злучэнне Чарнышоў Васіль Яфімавіч, Герой Савецкага Саюза.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён