Шыфр
111Г000741_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1886 г.
Апісанне
Парахавы склеп - гэта ахоўнае ад знішчэння снарадамі памяшканне для захавання выбуховых рэчаў і боепрыпасаў. Парахавы склеп № 4 аднапавярховы. Узведзены адначасова з першым кальцом фартоў на адлегласці 4 км за межамі цытадэлі каля вёскі Аркадзія, паміж фартамі IV і V. У перыяд мадэрнізацыі фартыфікацыйных умацаванняў крэпасці 1911-1915 гг. склеп быў узмоцнены бетонам і дадаткова зямлёй. Уяўляў сабой агульны калідор, вентыляцыйную галерэю і 8 асобных залаў. У фондах ДзУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” захоўваецца фотакопія чарцяжа пабудова бетоннага прамежкавага парахавога склепа ў Цярэспальскім аддзеле крэпасці 1912 года. Аўтарам праекта з’яўляецца ваенны інжынер капітан Б.Р. Дабашынскі.
Пры адступленні расійскай арміі з г. Брэста ў 1915 годзе склеп не быў узарваны. Выкарыстоўваўся пад сховішча боепрыпасаў падчас акупацыі 1941-1944 гг. Падчас адступлення нямецкай арміі ў жніўні 1944 года, склеп быў часткова падарваны.
У цяперашні час парахавы склеп захаваўся амаль на 50%, памяшканні склепа выкарыстоўваюцца пад склад-магазін будаўнічых матэрыялаў. Парахавы склеп - помнік ваенна-інжынернага мастацтва Расіі пачатка XX ст.