зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Парк

Шыфр

113Г000214_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

п. XIX ст.

Стыль

Пейзажнае паркабудаўніцтва з выкарыстаннем рэгулярнай планіроўкі

Апісанне

Першапачаткова плошча парка складала 16 га. Парк быў закладзены ў эпоху пейзажнага паркабудаўніцтва. Будаўніцтва вялося з выкарыстаннем рэгулярнай планіроўкі, але не без уплыву пейзажнага стылю. Па восі пабудаваны сядзібны дом, парадны i паркавы партэры, сажалка i канал. Вось замыкалася з аднаго боку касцёлам, з другога — альтанкай на востраве. Па
агульнай кампазіцыйнай будове парк падобны да рэгулярных паркаў другой паловы 18 ст., якія закладваліся ў маёнтках заходняй часткі Беларусі. Аднак тут не было баскектаў — асноўнага структурнага элемента рэгулярных паркаў, не выкарыстоўвалася дэкаратыўная фармоўка дрэў, насаджэнні прадстаўлены мясцовымі відамі. Парк захаваўся часткова (3,5 га).