зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Парк

Апісанне

Парк у аг.Бачэйкава знаходзіцца за 500 м на паўднёвы ўсход ад вёскі, на правым беразе р.Ула. Закладзены ў 1769 г. Парк рэгулярнага (французскага) тыпу. Размешчаны на прыпойменным верхнім плато і пакатым схіле, апрацаваным 3-ма паралельнымі тэрасамі, якія спускаюцца да ракі (перапад да 2 м). Ад рэгулярнага парка ў аг.Бачэйкава захаваліся адзінкавыя буйныя дрэвы былой алейнай абсадцы – таполі Пятроўскага, высаджаныя ў пачатку XX ст. На месцы баскетаў, якія займалі большую частку сядзібы, захаваўся разрэджаны дрэвастой дуба, адзінкава растуць клёны, ліпы, таполя белая, ясень. На дадзены момант парк значна перапланаваны, раз’яднаны тэрытарыяльна, але прадстаўляе інтарэс як адзін з самых каштоўных помнікаў садова-паркавага мастацтва перыяда французскага класіцызму. Мае важнае значэнне і ў планіроўцы сучаснага аграгарадка.