зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000225

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1782 г.

Апісанне

Парк і рэшткі палаца, якія часткова дайшлі да нашага часу, былі заснаваны ў кан. XVIII ст. Знаходзяцца ва ўсходняй частцы гарадскога пасёлка Асвея і на паўднёвым беразе Асвейскага возера.

Плошча парка складае 23 га. Парк належаў да пейзажнага тыпу перыяду рамантызму. Лугавіны, ручаі, сажалкі, насыпныя ўзгоркі ажыўлялі лясны масіў, канал з дзвюма сажалкамі ўтвараў адзіную сістэму. У глыбіні парку разгалінаванні канала ўтвараюць востраў. У паўднёва-ўсходняй частцы парку канал агінае штучны "кратэр" з заглыбленай пляцоўкай, у паўднёвай -- вялікі насыпны узгорак -- яшчэ адзін дэкаратыўны "кратэр".

У парку налічваецца 46 дрэў, якім больш за 100 гадоў. Са спіса дрэў, якія адносяцца да перыяду пачатку фарміравання сядзібы, да нашага часу дайшлі 3 лістоўніцы сібірскія (узрост 235 гадоў) і асобныя ліпы дробналісныя, узрост якіх 200 і больш гадоў, узрост клёна прыкладна 130-150 гадоў. Дадзеныя дрэвы адрозніваюцца найвышэйшымі параметрамі росту. 

Старонка