Шыфр
112Г000384
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1768 г.
Стыль
Рэгулярны, пейзажны
Апісанне
Парк у маёнтку "Ключ Кобрынскі" адносіцца да старэйшых паркаў Беларусі. Закладзены ў 1768 г. на паўднёвай мяжы г. Кобрына паводле распараджэння падскарбія (казначэя) ВКЛ Антонія Тызенгаўза (1733-1785) пры фальварку, які меў назву "Губерня". Заснаваны як сядзiбны. Плошча 42 га. Стары парк стаў цэнтральнай часткай гарадскога парку, які фарміруецца вакол гістарычнай планіроўкі.
За 200 гадоў свайго існавання парк павялічыўся амаль у 15 разоў і зараз яго плошча складае 66 га. Цяпер парк мае рэгулярную сістэму планіроўкі. У сучасным парку існуе каля 70 відаў розных парод дрэў і дэкаратыўных насаджэнняў: дуб, ліпа, ясень, клён, акацыя, сасна, пірамідальная таполя, блакітная елка, лімоннік, явар, сібірская абляпіха, некалькі відаў туі, бэзу, ружаў і інш.