Шыфр
713Г000153
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1928 - 1932
Стыль
пейзажна-рэгулярны
Парк імя Чэлюскінцаў быў створаны ў 1928-1932 гг. на паўднёва-ўсходняй ускраiне горада. Участак, на якім размешчаны парк, увайшоў у межы горада толькі ў 1920-я гг. Раней гэтыя землі адносіліся да маёнтка Вялікая Сляпянка, які належаў кн. Радзівілам, а з 18 ст. і да 1918 г. - Ваньковічам.
Парк пейзажна-рэгулярнай планiроўкi, прыклад удалага ўключэння натуральнага ляснога масiву ў структуру сучаснага горада. Тэрыторыя парку характарызуецца спакойным роўным рэльефам. Зялёныя насаджэнні складаюцца з сасны, як вядучай пароды, з падлескам з клёна, ліпы, дуба, рабіны, бярозы, каштана, рознага кустоўя.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён