зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000661

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1885 г.

Стыль

Твор садова-паркавага мастацтва перыяду рамантызма

Апісанне

Парк “Манькавічы” размешчаны на паўднёва-усходняй ускраіне Століна. З’яўляецца помнікам садова-паркавага мастацтва перыяду рамантызма, мае  асаблівую стылявую агульнасць з Нясвіжскім. З архітэктурных аб’ектаў паркавага тыпу захаваўся закладны камень з датай закладкі парку - 1885. Асноўная дарожная сетка складаецца з маршрутаў, пракладзенных ад уваходу ўздоўж паўночна-заходняй і паўночна-ўсходняй ускраін парку, і адыходзячай алеі ў бок былога палаца. 

У парку расце звыш 35 відаў дрэў і кустарнікаў, у тым ліку лістоўніца Кемпфера, ліпа венгерская і іншыя. На цэнтральнай паляне ўсталяваны мемарыялны закладны камень. Уезд у парк афармляе каваная брама з былым домікам брамніка (на сучасны момант - Выставачная зала аддзела культуры Столінскага райвыканкама).

Старонка