зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000744

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

ХVIІ ст.

Стыль

Рамантызм

Апісанне

Парк з'яўляецца часткай былога палацава-паркавага ансамблю ў в. Вольна. Першыя згадкі пра паселішча прыводзяцца з інвентара 1571 г.,  як уладанні Храптовічаў. Сядзіба ўключала двор, дворык, гумнішча і абору. Каля двара былі два сады і рыбная сажалка. У першай палове ХІХ ст. сыдзібны дом быў перабудаваны, а таксама зроблена перапланіроўка парку. Сядзіба плошчай каля 10 га месцілася на вельмі незвычайным рэльефе. Яна займала пойму невялічкай звілістай рэчкі Змейкі ў выглядзе часткова замкнёнай катлавіны, а таксама схілы пойменай тэрасы рознай крутасці.

На Змейцы была сфарміравана водная сістэма, да вадаёмаў якой прымыкалі мельніца і бровар. Схіл тэрасы і займаў парк. Па дне пойменнай катлавіны праходзіць сядзібная дарога. Перад домам месціўся вялікі партэр з пад'ездным кругам і старой лістоўніцай ў цэнтры. З паўднёвага боку да яго прымакаў разрэджаны дрэвасотай з ліпы, клёна, граба, лістоўніцы і каштана конскага. Каля параднага двара і бровара пасаджаны дзве магутныя таполі канадскія. Адным са знакамітых пастаяльцаў сядзібы быў Рафал Слізень.

Старонка