зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Парк "Саломінка"

Парк "Саломінка"

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000149

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

п. ХХ ст.

Апісанне

Парк “Саломінска” размешчаны на правым беразе р. Крывінка ў в. Дабрыгоры Верхнякрывінскага сельскага Савета. Складаецца з дзвюх амаль абасобленых частак. Плошча парка - 10 га (асноўная - 8 га і абасобленная - 2 га). Закладзены парк у пач. ХХ ст. Асноўныя пасадкі зроблены ў 1906 г.

На дадзены момант у паўднёва-заходняй частцы захаваліся ліпавая алея, алея з лістоўніц, рэшткі кедровай алеі, сетка дарожак і сцежак, у другой (паўднёва-усходняй) – раскіданы группы дрэў, купіны дэкаратыўных хмызнякоў, якія чаргуюцца з адкрытымі роўнымі пляцоўкамі, у трэццяй (паўночнай) – вырас змешаны лес. 

Усяго ў дэндрасаставе парка было высаджана каля 30 відаў дэкаратыўных раслін: хвоя Веймутава і звычайная, клён звычайны, татарскі, таполя звычайная і серабрыстая, дуб карлікавы і чырвоны, яблыня сібірская і еўрапейская, акацыя жоўтая і белая, бяроза барадаўчатая, елкі белая, Энгельмана, калючая, блакітная, хвоя Банкса і інш.

З часам першапачатковы выгляд парка змяніўся. На месцы былога пладовага сада вырас змешаны лес. Кедровая алея амаль знікла і прадстаўлена толькі 4 дрэвамі. 

Помнік садова-паркавага мастацтва пачатку XX ст. З’яўляецца характэрным узорам паркаў, якія былі распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX ст.

Старонка