Шыфр
313Г000121
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец 18 ст.
Стыль
Барока
Парк размешчаны ў паўднёвай частцы вёскі, на правым беразе р. Брагінка. Закладзены прыкладна ў канцы XVIII ст. магчыма каля замка князёў Вішнявецкіх (не збярогся). Парк спланаваны па радыяльна-рэгулярнай схеме. Перад замкам быў вялікі газон з валуном. У бок рэчкі разыходзіліся 3 алеі. У планіровачную структуру парку ўключана рэчка, па беразе якой праходзіла алея. У парку былі пасаджаныя
ліпа, клён, граб, дуб, вяз. З’яўляецца помнікам садова-паркавага мастацтва.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён