Шыфр
722Ж000086
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1923 год
Апісанне
Матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць “Партрэты народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы i Якуба Коласа работы мастака Якава Кругера” складаецца з 2 (двух) твораў жывапісу, якія з’яуляюцца музейнымі прадметамі i уваходзяць у склад калекцый “Мастацтва” асноўнага фонду Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Створаны мастаком у 1923 г. у Мінску, аб чым сведчаць аўтографы мастака i год стварэння, напісаныя чорнай фарбай на кожнай карціне унізе справа. З’яуляюцца арыгінальнымі творамі мастацтва.
Унікальнасць партрэтаў заключана i у тым, што яны ствараліся пры жыцці класікаў беларускай літаратуры, мастак працаваў непасрэдна з рэальнымі асобамі, а не з фотаздымкамі i ранейшымі мастацкімі выявамі. Колькасць прыжыццёвых партрэтаў Янкі Купалы i Якуба Коласа вельмі абмежаваная, таму кожны з ix з’яуляецца найкаштоўнейшым адбіткам, матэрыяльным i мастацкім сведчаннем жыцця нацыянальных беларускіх геніяў. Свабода ад палітызаванасці i заштампаванасці, уласцівая Якаву Кругеру, робіць партрэты адлюстраваннем не толькі знешняга аблічча паэтаў, але i ix духоўнага свету.