Шыфр
113Д000248
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Жабінкаўскі раён, в. Старое Сяло, 4 км на поўдзень ад вёскі, у лесе
Датаванне
1941 г.
Апісанне
Помнік гісторыі “Партызанскія могілкі” знаходзіцца на тэрыторыі Пятровіцкага лясніцтва ў лясным урочышчы Заброддзе, за 4 км на поўдзень ад в. Старое Сяло. На могілках пахаваны астанкі воінаў-партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На адной дошцы надпіс: “Партызанам атрада ім. Чарнака, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1944 гг.”. На другой дошцы надпіс: “Вы жыццё сваё бясцэннае аддалі, каб жылі мы вольна на зямлі...”, ніжэй высечаныя прозвішчы 77 пахаваных партызан.
У 1969 годзе Азяцкім сельскім Саветам дэпутатаў на гэтым месцы быў усталяваны помнік у выглядзе будана, побач - стэла з імёнамі загінулых партызан. Магілы аформілі бетоннымі бардзюрамі. Могілкі набылі выгляд мемарыяльнага комплексу, які атрымаў неафіцыйную назву "Партызанскія могілкі "Будан".