Шыфр
213В000406
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
III тыс да н. э. - VI-VIII стст. н. э.
Рэшткі старажытнага неўмацаванага паселішча знаходзяцца на паўднёвы ўсход ад вёскі, на краі першай надпоймавай тэрасы возера Пліса. Памеры 60×30 м. Датуецца канцом 3-га тыс. да н.э. (неаліт), 2-й паловай 2-га тыс. да н.э. (бронзавы век) і 6-8 стст. н.э. (ранняе сярэднявечча).
Помнік выявіў і даследаваў у 1981 г. Э.М. Зайкоўскі. Падчас раскопак на паселішчы былі знойдзены крамянёвыя прылады працы, фрагмент каменнай шліфавальнай пліткі, сітаватая кераміка позняга этапу нарвскай культуры (канец III тыс. да н.э.). Акрамя таго была выяўленая свідраваная кераміка сосніцкай культуры са шнуравым арнаментам (другая палова II тыс. да н.э.). Таксама даследчыкам быў знойдзены грубалепны посуд культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны (VI-VIII стст. н.э.).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён