Шыфр
512В000089
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
14 тыс. гадоў таму
Паселішча-1 каля аг. Вялікія Бортнікі выцягнута ўздоўж рэчышча р. Ала, ператворанага ў меліярацыйную канаву, і ўздоўж асноўнага рэчышча ракі на працягу 50 м пры шырыні да 70 м. Адносіцца да грэнскай, днепра-данецкай, сярэдне-дняпроўскай археалагічных культур каменнага і бронзавага вякоў і плямён дрыгавічоў эпохі сярэднявечча. Культурны пласт праглядаецца ў агаленнях поймы і рэчышчы ракі.
Помнік быў адкрыты мясцовым краязнаўцам В.Г. Сілічам у 1997 г. Абследавалі ў 1999 г. М.І. Лашанкоў, І.М. Язэпенка, В.І. Кошман, у 2000 г. В.Ф. Капыцін, у 2021 г. А.В. Вараненка.
Падчас даследаванняў паселішча была сабрана прадстаўнічая калекцыя крамянёвага інвентара (тронкавыя і трохкутныя наканечнікі стрэл, вастрыя, скрабкі, разцы, сякучыя прылады). Былі выяўлены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі. У час раскопак 2005 г. былі знойдзены, у асноўным, матэрыялы сярэдняга і позняга неаліту (3-ці і 4-ты этапы днепра-данецкай культуры) і сярэднядняпроўскай культуры ранняга бронзавага веку, грузікі жалезнага веку. Таксама кругавы посуд дрыгавічоў, каляровыя шкляныя пацеркі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён