Шыфр
213В000496
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Ворань
Датаванне
III тыс. да н.э. - І тыс. н.э.
Паселішча-l знаходзіцца на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі, na правым беразе р. Вароніца. Прыблізныя памеры помніка 50х50 м. Адносіцца да позняга неаліту і бронзавага веку.
Паселішча-1 выявіў у 1867 г. А.М. Семянтоўскі, абследаваліў 1956 г. Л.В. Аляксееў, у 1972 г. А.Р.Мітрафанаў, у 1981 г. Ю.А. Заяц. Даследаваў у 1979 г. Э.М. Зайкоўскі. Былі знойдзены прылады працы са светла-шэрага крэменю: скрабкі, скрэблы, адшчэпы з падрэтушоўкай па краях, праколка, нажы, пласціны, тронкавы наканечнік стралы. Выяўлена таксама гладкасценная кераміка шэра-жоўтага колеру з дамешкам пяску ў гліне эпохі позняй бронзы, кераміка банцараўскай культуры і сярэднявечча.
Паселішча-2 знаходзіцца на ўсход ад вёскі Ворань, на першай надпоплаўнай тэрасе левага берага р. Вароніца. Датуецца ІІІ тыс. да н.э. Адносіцца да позняга неаліту.
Паселішча-2 выявіў і даследаваў у 1979 г. Э.М. Зайкоўскі. Былі знойдзены крамянёвыя прылады працы (нож з трохграннай пласцінкі, бакавы скрабок на адшчэпе з невысокой спінкай, адшчэпы i дробныя сколы і інш.), ляпная порыстая кераміка, у асноўным неарнаментаваная (блізкая па характару да керамікі нарвенскай культуры) і абломкі ганчарнай керамікі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён