зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Паселішча-1 перыяду мезаліту, паселішча-2 перыяду неаліту

Паселішча-1 перыяду мезаліту, паселішча-2 перыяду неаліту

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000476

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, в. Чыжоўка, 0,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, 0,3 км на ўсход ад паселішча-1

Датаванне

IX ст. да н. э. - V ст. да н. э.

Апісанне

Паселішча-1 знаходзіцца на поўдзень ад в. Чыжоўка, на правым беразе р. Чыжоўка. Помнік адносіцца  да мезаліту (днепра-дзяснінская культура). Датуецца ІХ-V тыс. да н.э.

Паселішча-1 выявіў у 1981 г., а у 1984 i 1986 г. даследаваў У. П. Ксянзоў. Падчас даследаванняў былі знойдзены крамянёвыя скрабкі, адшчэпы з рэтушшу, ножападобныя пласціны,  рэтушоры, адбойнікі,  сякеры, нуклеусы. 

Паселішча-2 знаходзіцца на ўсход ад паселішча-l, на мысе. Датуецца ІV-ІІ тыс. да н.э. 

Помнік выявіў і абследаваў у 1981 г. У. П. Ксянзоў. Былі знойдзены скрабкі, нуклеусы, пласціны, адшчэпы, фрагменты ляпнога посуду. 

Старонка