Шыфр
513В000088
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
5 тыс. да н.э.
Паселішча-2 знаходзіцца каля аг. Вялікія Бортнікі на пясчанай дзюне авальнай формы, затарфаванай каля заходняга падножжа, паміж меліярацыйным каналам і левым берагам р. Ала. Адносіцца да днепра-данецкай археалагічнай культуры каменнага веку перыяду паміж 5 і 3 тыс. да н. э.
Помнік быў адкрыты мясцовым краязнаўцам В.Г. Сілічам у 2000 г. Абследавалі ў 2000 г. В.Ф. Капыцін, у 2002 г. А.А. Разлуцкая, у 2021 г. А.В. Вараненка. На момант агляду помніка А.В. Вараненкам тэрыторыя паселішча была цалкам пакрыта дзірваном.
Падчас даследаванняў у пач. 2000-х гг. былі сабраны прылады з крапчастага крэмяню (скрабкі, рэжучыя прылады, укладышы, адыходы вытворчасці), фрагменты ляпнога неалітычнага посуда, упрыгожанага зубчастымі адбіткамі, адступаючымі наколамі і глубокімі наколамі. Былі выяўлены дробныя кальцаніраваныя косткі.