Шыфр
313В000405
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
4–2-е тыс. да н.э.
Стаянка-2 (паселішча-2 эпохі неаліту - бронзавага веку) знаходзіцца на ўсход ад в. Шарэйкі, на паўночным беразе воз. Крывуля. Займае астанец першай надпоймавай тэрасы і цягнецца да 420 м уздоўж берага. З’яўлялася месцам сталага пражывання людзей ад эпохі неаліту да бронзавага веку. Належала днепра-данецкай культуры (перыяд неаліту) і культуры шнуравой керамікі (бронзавы век).
Помнік выявіў у 1960 г. і даследаваў у 1961, 1969, 1970 і 1973 гг. У.Ф. Ісаенка. Былі знойдзены крамянёвыя прылады працы, апрацаваныя крамяні, фрагменты керамікі.
У 2017 г. паселішча агледзела А.Ф. Касюк.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён