зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Паселішча-3 перыяду неаліту 1-га тысячагоддзя н. э.

Паселішча-3 перыяду неаліту 1-га тысячагоддзя н. э.

Змест

Апісанне

Стаянка-3 перыяду неаліту (паселішча-3 перыяду неаліту - І тыс. н. э.) знаходзіцца на захад ад аг. Юравічы, на паўднёва-заходнім беразе воз. Ліцвін, у паўночна-заходняй частцы невялікага ўзвышэння. Вышыня над узроўнем вады ўлетку - 2 - 2,5 м. Паверхня задзірваваная. Належала днепра-данецкай культуры. Датуецца  V тыс. да н.э. - І тыс. н.э.

Стаянку адкрыў і даследаваў у 1962-63 гг. У.Ф. Ісаенка. Падчас раскопак былі ўскрыты рэшткі паўзямлянкавага жытла. Былі знойдзены апрацаваныя крамяні, фрагменты ляпной керамікі ад вастрадонных гліняных гаршкоў, большасць з якіх адносяцца да эпохі неаліту, таксама былі знойдзены матэрыялы жалезнага веку эпохі ранняга сярэднявечча. У 2017 г. паселішча агледзела А.Ф. Касюк. 

Старонка