Шыфр
313В000412
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
5-е тыс. да н.э. – 1-е тыс. н.э.
Стаянка-4 перыяду неаліту, жалезнага веку (паселішча-4 перыяду неаліту - І тыс. н.э.) знаходзіцца на захад ад аг. Юравічы, на заходнім беразе воз. Ліцвін, на поўнач ад паселішча-3. Стаянка выцягнута ўздоўж берага возера. Вышыня над узроўнем вады - 2,5-3,5 м. Паверхня задзірваваная. Належала да пражскай культуры (кан. ІV-VІІ стст.). Датуецца V тыс. да н.э. - І тыс. н.э.
Паселішча Юравічы-4 адкрыў у 1929 г. А.Дз. Каваленя. У 1959-61 гг. У.Ф. Ісаенка правёў паверхневы збор матэрыялаў, у 1962 г. - шурфоўку, а ў 1963-1966, 1968 гг. былі праведзены раскопкі і шурфоўка. Былі расчышчаны рэшткі жытла падпрамакутнай формы, заглыбленага ў зямлю да 0,4 м. У паўднёва-ўсходнім куце размяшчаўся агмень, які быў складзены з невялікіх камянёў. У 1976 г. В.Б. Пярхаўка заклаў яшчэ два раскопы і даследаваў 2 жытлы другой паловы I тыс. н.э. У 2017 г. паселішча агледзела А.Ф. Касюк.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён