Шыфр
313В000565
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, в. Ільіч, 0,4 км на паўднёвы захад ад вёскі, на левым беразе р. Прыпяць
Датаванне
3-е тыс., да н.э. - сяр. 1 тыс. н.э.
Паселішча эпохі бронзы і ранняга жалезнага веку знаходзіцца на паўднёвы захад ад вёскі, на левым беразе р. Прыпяць. У заходняй частцы - ворнае поле, ва ўсходняй - расце хваёвы лес.
Помнік адкрыў у 1961 г. У.Ф. Ісаенка. У 1999, 2003 гг. паселішча агледзела В.С. Вяргей. Падчас абследавання на раздувах тэрасы высокага левага берага Прыпяці (вышыня 10-12 м) былі сабраны матэрыялы эпохі бронзы, ранняга жалезнага веку, якія адносяцца да мілаградскай культуры. Па звестках Л.Д. Побаля, на паселішчы сустракаюцца матэрыялы позняга этапу зарубінецкай культуры (ІІ-ІІІ стст).
Раскопкі не праводзіліся.