Шыфр
313В000571
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, аг. Навасёлкі, 0,1 км на ўсход ад аграгарадка, урочышча Мэдля, на першай надпойменнай тэрасе р. Прыпяць
Датаванне
4–3-е тыс. да н.э. - сяр. 1-га тыс. н.э.
Паселішча эпох неаліту, бронзы і жалезнага веку знаходзіцца на ўсход ад вёскі, ва ўр. Мэдля, на першай надпоймавай тэрасе Прыпяці. У заходняй частцы паселішча праразаецца ручаём, які ўпадае ў р. Прыпяць.
Помнік адкрыў і абследаваў у 1961, 1976 гг. У.Ф. Ісаенка. У 1992, 2003 гг. абследавала В.С. Вяргей. Падчас даследаванняў на паверхні былі знойдзены крамянёвыя прылады працы і фрагменты неалітычнага глінянага посуду, матэрыялы эпох неаліту, бронзы, а таксама кераміка мілаградскай і зарубінецкай (у т.л. познезарубінецкай) культур.