зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Паселішча Нямнова-1 Мост каменнага і бронзавага вякоў

Паселішча Нямнова-1 Мост каменнага і бронзавага вякоў

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000198

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Нямнова, праз 50 м на ўсход ад маста праз Аўгустоўскі канал, побач з дарогай, якая вядзе з в.Асташа ў в.Дзмісевічы, праз 1,2-1,3 км на паўднёвы захад ад в.Нямнова. Басейн р.Чорная Ганьча, левы прыток Нёмана

Датаванне

VI - V тыс. да н. э.

Апісанне

Паселішча Нямнова-1 Мост каменнага і бронзавага вякоў знаходзіцца на ўсход ад маста праз Аўгустоўскі канал, побач з дарогай, якая вядзе з в. Асташа ў в. Дзмісевічы. Помнік вабмежаваны з заходняга боку дарогай з в. Асташа ў в. Дзмісевічы, з паўночнага боку дарогай ў в. Нямнова, з паўднёвага - Аўгустоўскім каналам. Большая яго частка засаджана лесам. 

Датуецца познамезалітычным часам (VI-V тыс. да н. э.).

Паселішча выявілі ў 2004 г. В.Л. Лакіза і В.С. Абухоўскі. У 2005 г. былі праведзены раскопкі. Вывучэнне раскопаў і шурфоў дазволіла прасачыць характар фарміравання культурнага пласта  помніка, лакалізаваць яго цэнтральную і перыферыйную зоны.

Асаблівай увагі заслугоўвае акруглая пляма з бакавым выступам памерам 3,0х3,0 м і глыбінёй 0,52 м. У яме знойдзены крамянёвыя прылады і дробныя фрагменты кальцынаваных костак. Гэта сляды жылой канструкцыі (паўзямлянкі) і магчыма рэшткі пахавання па абрадзе крэмацыі. Асноўную масу знаходак складаюць апрацаваныя крамяні: нуклеусы і іх фрагменты, тэхнічныя сколы, сколы-нарыхтоўкі, скрабкі, скрабачы, разцы, праколкі, трапецыі, наканечнікі стрэл, пласціцы-укладышы, пласціны са скошаным рэтушшу краем, рубячыя прылады.

Старонка