Шыфр
413В000230
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Шчачынова, насупраць заходняй ускраіны вёскі
Датаванне
ІХ - VIII тыс. да н. э.
Паселішча перыяду фінальнага палеаліту, бронзавага веку, сярэднявечча і новага часу знаходзіцца на высокай правабярэжнай тэрасе р. Нёман у цэнтральнай частцы вёскі в. Шчачынова, на поўдзень ад прырэчных будынкаў і агародаў да краю тэрасы, паміж ярамі. Займае практычна роўную пляцоўку верхняй тэрасы. Абмежавана гаспадарчымі пабудовамі вёскі, краем тэрасы, з усходу - ярам.
Першыя зборы пад'ёмнага матэрыялу ў ваколіцах в. Шчачынова былі праведзены ў 1937 г. В. Галіцкім. Былі знойдзены крамянёвыя вырабы фінальнага палеаліту.
Стаянка і селішча Шчачынова-1 былі дакладна лакалізаваны ў 1999 г. В.С. Абухоўскім і В.Л. Лакізам. На паверхні былі сабраны крамянёвыя вырабы і фрагменты ганчарнай керамікі, у тым ліку пласціны, адшчэпы, нуклеус фінальнапалеалітычнага часу, неаліту і бронзавага веку.
У 2008 г. помнік абследаваў В.Л. Лакіза.
Тэхніка-тэхналагічны аналіз атрыманай крамянёвай калекцыі артэфактаў, наяўнасць ганчарнай керамікі, лакалізацыя помніка на верхняй тэрасе Нёмана дазваляюць датаваць помнік фінальным палеалітам (ІХ-VIII тыс. да н. э.), неалітам (ІІІ-ІІ тыс. да н.э.), эпохай сярэднявечча і новага часу (XV-XVIII стст.).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён