зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Паселішча перыяду мезаліту, сярэднявечча

Паселішча перыяду мезаліту, сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000582

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

VIII тыс. да н. э. - III тыс. да н. э.

Апісанне

Стаянка знаходзіцца на паўночны захад ад заходняй ускраіны вёскі, на невялікім узвышшы, адразу злева ад трассы Р99, у правабярэжжы р. Шчара. Стаянка і селішча датуецца VIII тыс. да н. э. - III тыс. да н. э., ХVІ-ХVІІІ стст. і адносіцца да каменнага веку і сярэднявечча. Тэрыторыя помніка занятая лесанасаджэннямі.

Стаянка была выяўлена ў 1965 г. В.Р. Супруном. У 1986 г. ваколіцы вёскі абследаваў М.М. Чарняўскі. З 1987 па 1990 гг. Н.В. Шаблюк праводзіла на помніку шурфоўку і раскопкі  (спачатку ён умоўна называўся Чапялёва-3, затым - Чапялёва-1). Падчас раскопак выяўлена вялікая колькасць крамянёвых вырабаў, ляпная і кружальная кераміка. 

У 2011 г. сучасны стан помніка Чапялёва-1 абследавалі М.І. Ткачова, З.А. Харытановіч. На помніку сабрана шмат крамянёвых вырабаў і тры фрагменты  кружальнай керамікі. 

Старонка