зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Паселішча перыяду старажытнай Русі

Паселішча перыяду старажытнай Русі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000608

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1-е тыс. н.э. - 11-12 ст.

Апісанне

Паселішча знаходзіцца на правым высокім беразе Дняпра, паміж вёскамі Вішчын і Кісцяні. Пляцоўка паўкруглая ў плане. З боку поля ўмацавана 3 паралельнымі лініямі валоў і равоў, якія складалі паласу абароны шырынёй каля 30 м. З боку ракі абмежавана стромкім абрывам рачной тэрасы.

Вядома з 1873 г. , абследавалі ў пачатку 1880-х гг. С.Ю. Чалоўскі, у 1931 г. А.М. Ляўданскі,  у 1950 г.  Ю.У. Кухарэнка, у 1956 г. В.М. Мельнікоўская. У 1976-84 гг. раскопкі праводзіла экспедыцыя БДУ пад кіраўніцтвам Э.М. Загарульскага. 

Гарадзішча сфарміравалася на месцы стаянкі мезаліту і ранняга неаліту. На грэбені ўнутранага вала выяўлены рэшткі згарэлай абарончай сцяны, пабудаванай з гарызантальна пакладзеных бярвён, умацаваных кароткімі папярочнымі сценкамі. На пляцоўцы выяўлены рэшткі 5 наземных драўляных пабудоў, размешчаных уздоўж унутранага вала. У паўднёвай частцы гарадзішча знойдзены рэшткі майстэрні ювеліра, у паўночнай - свіран з абгарэлым зернем. 

У 1979 г. сярод камянёў каля крапасной сцяны знойдзены скарб сярэдзіны ХІІІ ст.: 2 колты з двухбаковай выявай птушак, у тэхніцы перагародчатай эмалі, зорчаты шасціканцовы колт з ажурнай  каймой і выявай 2 птушак і крына, 2 расны, якія складаліся з канічных вяршынь са звіслымі ланцужкамі з бляшкамі, кручаны з трох жгутоў з шчытападобнымі канцамі ў выглядзе стылізаваных галовак, масіўны бранзалет, крыжападобныя падвескі, срэбраныя пацеркі, грыўні наўгародскага, літоўскага і кіеўскага тыпаў. Усе вырабы з высакапробнага срэбра. Два колты, крыжападобныя падвескі пазалочаны.

Старонка