Шыфр
313В000520
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Мазырскі раён, в. Глініца, 0,9 км на паўночны ўсход ад вёскі, 0,4 км на ўсход ад возера Глініцкае, у лесе
Датаванне
XVII - XIX стст.
Печ для вытворчасці драўнянага вугалю размешчана на паўночны ўсход ад вёскі Глініца, на ўсход ад возера Глініцкае, ва ўр. Печ, у лесе. Форма акруглая, дыяметр 25-30 м. Сёння печ мае выгляд “варонкі”, краі якой узвышаюцца на 2,5-3 м. Печ для вытворчасці драўнянага вугалю з’яўляецца помнікам прамысловасці XVII - XIX стст. У большасці выпадкаў вытворчасць вугалю наладжавалася ў месцах, набліжаных да запасаў сыравіны, часцей за ўсё, непасрэдна сярод лесу. Спачатку адбывалася нарыхтоўка драўніны, звычайна перавага надавалася цвёрдым пародам дрэва (дуб, граб, ясень бук). Для аптымізацыі працэсу вытворчасці, дрэва павінна было быць адпаведным чынам насечана (да 20 см у дыяметры і каля 60-80 см даўжынёй). Нарыхтоўка сыравіны вялася ў канцы восені - зімой.