Шыфр
613Г000668
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1840 г.
Стыль
Псеўдарускі, рэтраспектыўна-рускі
Мураваная царква святых апосталаў Пятра і Паўла ўзведзена ў 1848 г. (па іншых звестках у 1840 г.) на сродкі Тадэуша Завішы. У 1905 г. царква істотна перабудавана па праекце епархіальнага архітэктара В.І. Струева. Перад царквой некалі стаяла драўляная званіца, да нашага часу не захавалася.
Храм з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, у якім спалучаюцца рысы неарускага стылю і класіцызму. Трохчасткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, малітоўная зала і апсіда з бакавой рызніцай.
Царква дзейнічала да 1933 г. Пасля будынак выкарыстоўваўся пад зернясховішча. У час Вялікай Айчыннай вайны дзейнасць царквы аднавілася.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён