Шыфр
613Г000669
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1838 - 1840 гг.
Стыль
Позні класіцызм з элементамі рэтраспектыўна-рускага стылю
Найбольш раннія звесткі аб існаванні ў Возеры царквы адносяцца да 1733 г. Царква, якая захавалася да нашага часу, была пабудавана ў 1840 г. уладальнікам маёнтка графам Чапскім. У 1866 г. была капітальна адрамантавана. З'яўляецца помнікам архітэктуры позняга класіцызму.
Будынак царквы аднанефавы, безапсідны, прамавугольны ў плане сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. У цэнтры ўзвышаецца драўляны васьмігранны барабан з высокім шатровым завяршэннем, увенчаным галоўкай. Ля асновы шатровага завяршэння па перыметры размешчаны трохвугольныя какошнікі. Фасады храма раскрапаваны плоскімі адзінарнымі і слаістымі пілястрамі. Драўляны прытвор на галоўным фасадзе вырашаны мураваным двухкалонным дарычным порцікам з трохвугольным франтонам. Унутры асноўны аб'ём храма перакрыты плоскай падшыўной столлю. Дэкаратыўным акцэнтам інтэр'ера з'яўляецца трох'ярусны іканастас перламутравай афарбоўкі на 16 абразоў. Калісьці асобна пастаўленая мураваная званіца не захавалася.
У 1930-я гг. царкву ператварылі ў клуб, а затым у склад для сховішча зерня. Зноў багаслужэнні ў Возерскай царкве пачаліся ў верасні 1941 г. і больш не спыняліся.
У 1956 г. у царкве быў праведзены рамонт.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён