Шыфр
213Г000189
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1908 (1907) г.
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі
Петрапаўлаўская царква была пабудавана ў пач. ХХ ст. па праекце губернскага архітэктара А. Шпакоўскага. Размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі. Мае традыцыйную чатырохчасткавую схему: званіца, бабінец, асноўны кубападобны 5-купальны аб’ём і 5-гранная апсіда. У дэкоры будынка галоўную ролю адыгрывае кантраст чырвонай цэглы і белай атынкаванай паверхні элементаў аздаблення. Гэтым царква нагадвае помнікі нарышкінскага барока.
У час Першай сусветнай вайны Дрысвяты сталі прыфрантавым мястэчкам і амаль цалкам былі разбураны. Аднак царква мала пацярпела. У час Другой Сусветнай вайны храм працягваў дзейнічаць.
У 1966 г. царква была зачынена. У 1991 г. Дрысвяцкая праваслаўная царква аднавіла сваю дзейнасць.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён