зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Петрапаўлаўская царква

Петрапаўлаўская царква

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000394

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1465 г.

Апісанне

Упершыню Свята-Петрапаўлаўская царква ў Кобрыне ўпамінаецца ў 1465 г. Знаходзілася на паўднёвай ускраіне Рыначнай плошчы. Вядома, што царкву часта наведваў А.В. Сувораў, які ахвяраваў на яе аздабленне некалькі абразоў. З 1847 г. святаром тут быў царкоўны дзеяч і гісторык А.М. Кульчыцкі. З-за аварыйнагу стану ў 1857 г. царква была закрыта. А ў 1862 г. пабудавана новая царква.

У Свята-Петрапаўлаўскай царкве захоўваюцца абразы XVIII-ХІХ стст. "Божая Маці з немаўлём" (копія карціны Дж. Беліні), "Спас Пантакратар", дзесяць абразоў на тэму “пакут Хрыстовых”, "Апосталы Пётр і Павел" і інш.  Каля царквы пастаўлены надмагільны помнік Аляксандру Міцкевічу, малодшаму брату паэта Адама Міцкевіча.

Старонка