зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Петрапаўлаўская царква

Петрапаўлаўская царква

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000627

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1873 г.

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

Петрапаўлаўская царква – помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, пабудаваная ў 1873 г. 

Храм чатырохчастковай падоўжна-восевай кампазіцыі, якую складаюць званіца, трапезная, малітоўная зала, апсіда. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя лапаткі, ліштвы арачных аконных праёмаў, какошнікі, архкатурныя фрызы, карнізы. Малітоўная зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем. Над уваходам -- хоры.

У 1961 г. царква была зачынена і знята з уліку. Усе абразы і царкоўныя рэчы былі перавезены ў Рудніцкі храм Пакрова Багародзіцы, а апусцелая царква пачала паступова разбурацца. У працэсе разбурэння будынак страціў дах. 

У канцы 1990-х гг. пачалося аднаўленне царквы на дзяржаўныя сродкі. 17 снежня 2000 г. адбылося асвячэнне царквы.

Старонка