Шыфр
712Г000219
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4
Датаванне
1613 г.
Апісанне
У 1611-1612 гг. з дазволу польскага караля Казіміра ІІІ праваслаўным брацтвам было распачата будаўніцтва на вуліцы Юр'еўскай (скрыжаванне вуліц Нямігі і Ракаўскай) мураванай царквы і мужчынскага манастыра. Пляц для будаўніцтва быў дараваны 23.11.1611 г. княгіняй Аўдоццяй Грыгор'еўнай Друцкай-Горскай (удава каралеўскага маршалка Багдана Статкевіча). У 1619 г. тэрыторыя манастыра пашыралася за кошт пляца, ахвяраванага Ганнай Агінскай, які таксама знаходзіўся на вул. Вялікай Юр'ескай (сучасная вул. Ракаўская) сумежна з манастырскай зямлёй.
Аналізуючы пісьмовыя крыніцы, мураваную Петра-Паўлаўскую царкву можна датаваць 1620-мі, а найбольш верагодна, 1630-мі гадамі.