Шыфр
113Г000568
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1907 - 1909 гг.
Апісанне
Першы драўляны касцёл, які размяшчаўся ў цэнтры мястэчка, на рынку, быў пабудаваны на сродкі кн. Альбрэхта Станіслава Радзівіла ў 1664 г. Аднак, у 1864 г. касцёл быў перабудаваны ў праваслаўную царкву. У 1905 г. быў атрыманы дазвол на будаўніцтва новага касцёла, які быў пабудаваны ў 1908-1910 гг. на сродкі мясцовых прыхаджан. Нагляд за будаўнічымі работамі ажыццяўлялі інжынеры П. Свяжынскі і С. Траяноўскі. 12 верасня 1910 г. касцёл быў асвячоны пад тытулам Пятра і Паўла.
Паводле інвентарнага апісання 1910 г., касцёл аднавежавы, перакрыты скляпеннямі, дах накрыты ацынкаваным жалезам. Звонку сцены неатынкаваныя, унутры атынкаваны і пабелены. У інтэр'еры драўляны алтар, антаблемент якога фланкіруюць выявы ўкленчаных пазалочаных анёлаў. У алтары знаходзіцца абраз Маці Божай Лагішынскай, адноўлены ў 1997 г.