Шыфр
213Г000188
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 г.
Стыль
Народнае драўлянае дойлідства з рысамі стылю мадэрн
Першы драўляны касцёл у Дрысвятах пабудаваны ў 1514 г. на сродкі караля Жыгімонта. У 1725 г. быў перабудаваны. У час ваенных дзеянняў у 1915 г. касцёл быў знішчаны нямецкай артылерыяй. Быў пашкоджаны абраз “Пакланенне вешчуноў”.
Сучасны касцёл быў пабудаваны ў 1929 г. па праекце вядомага беларускага архітэктара, будаўніка, паэта Л. Вітан-Дубейкаўскага.
Касцёл прадстаўляе сабой аднавежавы прамавугольны ў плане будынак з пяціграннай апсідай, прытворам і сакрысціямі. Дах двухсхільны. На галоўным фасадзе вялікі шырокі навес даху апіраецца на 4 тонкія камерныя калоны і ўтварае своесаблівы порцік. На такія ж калоны апіраюцца навесы дахаў над уваходамі ў сакрысціі. Пакрыццё зроблена з мяккай дранкі і ўтварае ў ніжняй частцы пластычныя выгіны, характэрныя для традыцыйнага драўлянага дойлідства Браслаўшчыны. Вежа галоўнага фасада шасціярусная. Інтэр'ер вырашана цэласна і проста: 8 круглых драўляных калон падтрымліваюць кесонную столь, якая размалявана (арнаментальныя матывы) у тэхніцы алейнага жывапісу, сцены часткова ашаляваны.
У дрысвяцкім касцёле зберагаўся шэраг каштоўных абразоў, меліся старажытныя кнігі i культавая скульптура. Адсюль паходзіць адзін з ацалелых твораў эпохі Рэнесансу на тэрыторыі Беларусі - абраз “Пакланенне вешчуноў” пачатку XVI ст. (першае дакументальнае сведчанне адносіцца да 1674 г.).
У 1963 г. касцёл быў зачынены, частка начыння трапіла ў музей, а частка разрабавана. У 1990-я гг. храм быў адрамантаваны і аднавіў сваю дзейнасць.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён