зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Петрапаўлаўскі касцёл

Петрапаўлаўскі касцёл

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Г000643

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, аг. Ражанка, с/с Ражанкаўскі

Датаванне

1674 г.

Стыль

Неаготыка

Апісанне

Аднанефавы крыжападобны ў плане храм з больш нізкімі пяціграннай апсідай і трансептам. Тарцы высокіх двухсхільных дахаў над нефам і крыламі трансепта закрыты ступеньчатымі шчытамі. Да бакавых сцен асноўнага аб'ёму далучаны 2 прамавугольныя ў плане капліцы. Да паўднёва-заходняга вугла нефа прыбудавана трох'ярусная вежа (васьмярык на 2 чацверыках), накрытая васьмігранным спічастым шатром, да нефа з паўночнага боку далучана невялікая сакрысція. Вуглы асноўнага аб'ёму ўмацаваны контрфорсамі і завершаны дэкаратыўнымі вежачкамі. Вокны высокія, паўцыркульныя, з узорыстымі вітражамі.

Старонка